Паводле прароцтва (Акратэлеверш фігурны) А рр-ааптам трэсне зямная вось: у дзве тысячы дваццаць шостыМ Раптам, — скруцяцца скруткам нябёсы, планеты і высозныя зорЫ АД-нойчы ўпадуць на пакосы, як космаса росы на травы, і потыМ Проста — выбухне свет, — разляціцца зямелька на друз і асколкІ Толькі — дзесьці ў сусвеце сіратлівыя душы вандроўных зямляН Аб’яднаюцца сілай Любові, сальюцца маленечкім сонцам, — і ўсЁ М ы, нібыта камета, ў бясконцым бязмежжы прастораў праззяеМ святЛ-ОМ О Г А C не, СВЯТ ЛОГАС, не? Святло гасне! Святло гасне….. (з кнігі «Зорныя ноты»)