Em Am Спраўляла восень атрасіны, імжэла восень. Am6 H7 Em А ты не бойся, любы сыне, зімы не бойся. Em6 Em7 Am Cm Стаяць дрыготкія асіны, трапечуць лісьцем, Em H7 Em Спраўляла восень атрасіны і вецер свішча.
Папросіць восень у нябёсаў сабе спагады. Лісток абросены з нябёсаў дадолу падаў. І клін журлівы, жураўліны ляцеў у вырай, А ты не бойся, любы сыне, любові шчырай.
Згуляла восень атрасіны – чакай марозаў. Ты ўжо дарослы, любы сыне, яшчэ не позна, Не позна выправіць памылкі і ты не бойся Прасіць у восені – даруе, знай: долі просяць.
У чалавечым грэшным лёсе заўжды бывае: Спраўляе восень атрасіны – а мы чакаем, Што нам адпусціцца калосся жыццёвай мерай, Калі ў душу прыходзіць восень – ратуе вера! Яшчэ нікому не ўдалося зляцець у вырай, Калі ў жыццё прыходзіць восень – ратуе вера.