Сумяціца начэй -
На сэрцы не лягчэй
З табою, Вераніка!
У сусвеце ты адна,
Падыйдзем да акна
І будзем ноч гукаць,
І наша шчасце клікаць.
Дзянёк зімою позняй,
І сполахі травы
Прымрояцца ў марозе.
Надыйдзе доўгі дзень,
Але павінен знікнуць.
Ты наша шчасце дзе,
Падзела Вераніка.
Сумяціца начэй...