Шостага чэрвеня (дзень нараджэння А.С. Пушкіна) беларускі паэт-бард прэзентуе кнігу прозы “Пераход”, якая праляжала ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” доўгіх трынаццаць гадоў, і ўрэшце рэшт дайшла да свайго чытача пад канец 2013 года.
Нагадваем, прэзентацыя адбудзецца:
06 чэрвеня 2014 года, ў 19.00 па адрасе
Мінск, вуліца Валгаградская, д. 6, кнігарня выдавецтва “Галіяфы”.
У праграме аўтарскія песні, вершы і пародыі, адказы на пытанні і шчырая размова.
Уваходным білетам на прэзентацыю з’яўляецца набыццё кнігі Анатоля Кудласевіч “Пераход”, якую можна купіць у кнігарнях г. Мінска, непасрэдна ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” (аддзел маркетынга), або ў кнігарні “Галіяфы”.
Пасля канцэртнай праграмы адбудзецца імправізаваная аўтограф-сесія, аўтар абяцае кожнаму арыгінальны аўтограф “птушачкай” і верагодны паэтычны экспромт.